А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне

15.02.2023

А ў нас сення Стрэчанне, Стрэчанне!

Зіма з летам стрэлася, стрэлася!

Народныя і фальклорныя святы ў жыцці выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі адбываюцца па народным календары. З дапамогай народнага календара дзеці сочаць за зменай падзей ў прыродным асяроддзі. У народзе фальклорнае свята Стрэчанне, якое штогод прыходзіцца на 15 лютага, тлумачыцца, як сустрэча(стрэча) зімы з  летам  і спрэчка, або, нават, спаборніцтва за тое, каму быць гаспадаром на зямлі, чый зараз час. Спартыўнае спаборніцтва паміж прыроднымі з'яваміі разыгралі і ў дошкольным цэнтры ў мэжах фізкультурна-музычнай забавы для дзяцей пад назвай  "Стрэчанне". На  свята да дзяцей завітаў "Бусел", халодная "Зіма", ды цёплае "Лецейка". Усе разам вадзілі карагоды, гулялі ў беларускія народныя гульні, мераліся сілай у спартыўных спаборніцтвах. Таксама, гулялі ў хакей, коўзаліся на санках-лядянках (вярблюжых коўдрах), ляпілі Снегавіка (з абручоў). Пакуль спрачаліся паміж сабой "Зіма" і "Лета", хто з іх галоўны, дзяцей страшыў "Чорт", якога дзеці зусім не спалохаліся а, наадварот, з вялікім захапленнем забаўляліся з ім ды смяяліся. Фізкультурна-музычная забава Стрэчанне спрыяла эмацыянальнаму станоўчаму настрою выхаванцаў, бо Лета перемагло Зіму, а значыць, хутка і цяпло прыйдзе, сапраўднае, веснавое. Свята адбылося ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

 

поделиться в:
Меню раздела