Шануем народныя традыцыі. Свята Саракі
21.03.2024
Сонейка свеціць, дзеткі гуляюць,
Песні спяваюць, птушак заклікаюць,
Як да нашых варот ляцяцъ СОРАК сарок!
Дзень "вясенняга раўнадзенства" лічыцца днём нараджэння новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну і мае некалькі назваў, найбольш распаўсюджаная назва - "САРАКІ".Па народным прыкметам, на гэта свята, якое прыходзіцца на 22 сакавіка, прылятаюць 40 птушак (паводле іншых крыніц -- 40 жаўрукоў ці нават 40 выраяў). На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Таксама, ў гэты дзень спяваюць вяснянкі, вітаюць вясну-красуню. Народны каляндар сведчыць аб тым, што вясну заклікаюць першы раз - на СТРЭЧАННЕ, другі - на САРАКІ, трэці - на КАМАЕДЗІЦУ.
Веснавое народнае свята "Саракі" штогод адбыаецца ў нашай установе адукацыі ў гадзіны дзеннага шпацыру на свежым паветры, калі добраму святочнаму настрою спрыяе і цёплае сонечнае надвор'е.Нашы дзеці рыхтуюць да свята птушачак з рознакаляровага паперу, каб вiтаць iмi сапраўдных веснавых, якія вяртаюцца з цеплых краёў. Кульмінацыйны момант народнага свята "Саракі" - шэсце вакол садочка з птушкамi ў руках, з песнямi i заклiчкамi пра Вясну...Не абыходзіцца свята без гульняў і карагодаў. Таксама, з пруточкаў, якіх роўна сорак, дзеці майстрўюць птушынае гняздо - гняздяць птушачку, ды прыгаварываюць заклічку.
Упэўнены, што народныя традыцыі і святы дапамагаюць дзецям замацаваць веды пра вакольнаяе асяроддзе і прыродныя з'явы, і, таксама, захаваць добры настрой на ўвесь час.